Першы снег
Снег…зiмовы ранак. Выходзячы на вулiцу, адчуваеш змены у прыродзе. Нават думкi мяняюцца. Подых марознага паветра, бялiзна наваколля надае нейкае новае уражанне. Душа, якая убачыла восень, дауно забыла радасць жыцця. I тут зiма…Мяккасць снегу пад нагамi, спакой прыроды абуджае да радасцi, вяртае у дзяцiнства. На iмгненне пралятае успамiн, але ён не вяртае да асобнай падзеi, а толькi дае магчымасць дакрануцца да пачуцця шчасця, якое было вельмi дауно.
Першы снег, далёкi успамiн падбадзёрваюць, узрушваюць думкi.
Ты нават не скардзiшся на холад, мароз, бо разумееш, што усё гэта трэба. Трэба для нас-людзей. I зiма, i мароз, i першы снег, каб змянiць наваколле, змянiць думкi, зварушыць душу…
Свидетельство о публикации №113112009367