Спытаць бы каго, хто стаиць найближэй да Прарока..

Игорь Белкин

(вольны пераказ з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/11/20/3337 

Спытаць бы каго, хто стаіць найбліжэй да Прарока:
паслухай, Нябачнае ці Невідушчае вока,
так шмат абыякавасці да шасці мільярдаў,
якія жуюць і жывуць да разрыву струны міякарда?
А хто мне адкажа, бо вераць і ночна і дзённа –
хто ў розум касмічны, хто ў звонавую утрапёнасць,
Алаха і Буду, і ў магію чорнага слова,
і ў слёзы малюнкаў з самотным абліччам Хрыстовым.
Загадкавы склад на іўрыце, славянскім зарана
сыходзіць да свету праз серыю вузенькіх брамак,
шырокіх варот да яднання Прарок не прасек вам:
Эдэм, чалавеча, ты сам расшукай, калі трэба!
А я не герой!..
Калупаю куліч велікодны,
прарок сам сабе, і духоўны, і высакародны,
і блізкага гладжу рукою, палітай слязамі, –
ён бліжай, чым тый, хто фізічна неадчувальны.


Рецензии
крычы не крычы, ці пачуе хоць хто,
ці адзавецца,
а сэрца баліць і шкадуе, і плача,
так цяжка на сэрцы...

Альжбэта Палачанка   20.11.2013 14:15     Заявить о нарушении