Аксамiтнае неба начное
Небывалых жаданняў раство,
У сэрцы цемры святло залатое,
Зор яскравых вачэй хараство.
Шэпаціць між галінамі вецер,
Доўгі цень зліўся з вязкай імглой,
І здаецца, што ноч у цэлым свеце
Пад сузор’яў цудоўных дугой.
Фарбы густыя, гнуткія рысы,
Сны, як парасткі, у неба імкнуць,
Дымных дахаў вясковых абрысы
Казкай сізых туманаў плывуць.
Дзе цвыркун безупынна сакоча,
Моўчкі папараць-кветка квітнее,
Вадаспад ручаёвы грукоча
Па гладкіх камяністых алеях.
Томны пах абвалоквае травы,
Мяккім покрывам лёг аксаміт,
Сон салодкі, глыбокі дубраўны
Поўніць цішшу лясны лабірынт…
http://www.zhogol.lepshy.by/e/74637-aksamitnae-neba-nachnoe
Свидетельство о публикации №113112011176