***

Мне сонца зробіць падарунак,
А вецер – ціха абдыме…
На Захад йдзе мой накірунак.
Дайду? Быць можа, што і не…

Перада мной увесь свет адкрыты,
Але скаваны ў кайданы…
І ногі  ўсе мае пабіты
Аб перашкоды той дзіры.

Я не ганюся за прызнаннем!
Не трэбы долі мне дары.
І не накажаш пакараннем!
Мне бы не захад… мне б – зары!!!

Лічы, малю цябе, Усявышні!
Перад табой ўсе роўны мы!
Ці ў свеце гэтым я стаў лішні?...
Ці я глухі, ці я сляпы?!
 
Што ж… можа гэта пакаранне
За вольны дзікі нораў мой.
Бывай, Радзіма! Больш не стане
Мяне… Прыйшоў зарана захад мой.


Рецензии