ДЗЕД
І крэхча ў бараду сабе:
"Калісці быў я малады,
То дзевак шмат было тады..
Каханне з часам адыйшло,
І радасць ветрам унясло.
Цяпер як пень я той стары,
Трухлявы, ледзь жывы.
І кроў не б'е ключом,
Быццам я з паралічом...
А птушкі песні мне пяюць,
Гамоняць у бары,
І сонца свеціць праз лісты,
Але ж так горка на душы.
Іду цяпер зусім я хворы,
І сэрца не пяе мне болей.
Усё вось гэта хараство
Чаго не радуе мяне?
І дзе падзелася яно,
Чаму не грэе сэрца мне?
Няўжо ў жыцці я сэнс згубіў,
А што ўзамен я тут нажыў?
Адныя ўспаміны ў жыцці-
Як тое даўняе кіно,
Яны мне дУшу грэюць,знай,
Я з імі тут жыву даўно.
І нібы бачу дзіўны сон,
Мяне так радуе ўсё ён.
Я пападаю нібы ў рай-
Там сустракае мяне май!
Як быццам зноў я малады,
І ногі лёгка так бягуць,
А як мне добра на душы,
Калі салоўкі мне пяюць.
Але раптоўна-штурх у бок!
Забыў я,браццы,што стары,
Пабег не чуючы я ног,
Нібы-та хлопец малады.
Прыслухаўся - і зноў
Кальнула моцна ў бок!
Ну што цяпер рабіць,
Няўжо нябуду я хадзіць?!
Забыў я,людцы,што стары…
І вось цяпер-я так скажу,
Што радасць ёсць ужо ў тым,
Што я жыву і тут хаджу!
А як мне лёгка на душы
Праз гэта,сябар,хараство!
Пазнаў я мудрасць у жыцці,
На жаль- кароткае яно."
Свидетельство о публикации №113111709298