Русь Чорная

У свеце шмат прыгожых казак.
Багаты кожны край на іх.
Вось беларускіх толькі мала.
Не прыгадаць мне зараз лік.

Мо вывучаў не па паперы?
А мо не слухаў іх як след?
Але адной і тое, зараз
Не прыгадаць. Не для мяне.

Такая рэч, як рэчаіснасць
існуе кожны схвапны дзень.
У межах есць куточак з міскай,
а на бязмежжы без надзей.

Я больш не ведаю нічога
крамя куточку і вады,
крамя зачыненай свабоды.
Бо з незачыненай куды?

Як не зачыніцца зачыніць
у дамавіне ў вечны сон.
Я так люблю яе, Радзіму...
Але яна ж... Яна загон.

Яна свабодная ў бязмежжы.
І лепш адразу не стрываць.
Звычайным чынам. - Не паверыць
ні у яе,
ні ў лёс,
ні ў гаць.

Хто-небудзь бачыў скрозь балота?
Не бачу больш за вас і я.
У лесе цёмным і навокал,
па свеце ўсім такіх няма.

Там і дубы былі магчыма,
і надта склізкія грыбы;
і па майстэрску дабрачынна,
з надхненнем разам, гусляры.

Ім надакучыла свабода
ў замежжы межы прызначаць.
Напэўна гэта месца Бога.
Ці нам яму перашкаджаць?

Скажыце людзі дарагія,
(хіба ж адзін я дакрычу?)
кіраўніку такога міра
аб тым які ён, у дыму.

Аб тым, што знойдзецца дарога
і да ягонага слупа,
які згарыць у пекле ў водар
з балотным густам жабяня.

Я не хачу хваліць балота.
Хай не раздушаны яшчэ.
Няхай і вуж з патэльні сола
хаця б адзіны раз спяе.

Я б квакануў грамчэй, яскравей,
калі б паверыў, што і ён
такі ж сляпы, глухі, няўдалы,
як недаверлівы палон.

Хто камароў не еў, казурак,
той і не будзе ведаць смак
ажыццяўлення розных думак.
Як матылькі,
ліхтар і маць.

*Руссю Чорнай у старажытнасці лічылі Беларускае Палессе.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →