Хрэн сталовы!
Нешта неўгаморы,
Злосны-злосны ён сядзіць
У сваёй канторы!
Чалавек ён не плахі,
Пэўна не здаровы,
Альбо ўстаў не стой нагі,
Што такі нервовы?
З той нагі ўстаў Ахрэм,
Быў зусім здаровы,
А бяда ва ўсім тут хрэн-
Моцны хрэн сталовы!
Ну і жонка!На абед
Кажа:"Купіш хрэну!"
Як сказала,белы свет
Прыкрым стаў Ахрэму!
-Што?-(Ахрэм ажно абмяк)-
Хіба ж мне да твару?
Я ж начальнік,як ні як-
Несці хрэн з базару!
Галава яму баліць,
Проста ўсё не міла.
-Сакратаршу папрасіць,
Можа,каб купіла?
Можа,-думае Ахрэм,-
Надзі-кладаўшчысе,
Даручыць купіць той хрэн?
Што ёй тут прайцісе?!
Не!Прапаў я!Што рабіць?!
Лёс-відаць,загінуць!
Не змагу я іх прасіць,
Бо на смех падымуць!
-Сам пайду,-сказаў Ахрэм,-
Што мне развадзіцца?
Вось,падумаеш,тут хрэн!
Ёсць яшчэ-гарчыца!
(з ранняга)-стихотворение моего отца
Свидетельство о публикации №113111509653