Першы прыстанак
Якія пачуцці хавае яно?
Гэта, напэўна, калыска любога,
У шляхі жыццевыя быццам акно.
Тут пазнаём свае першыя беды,
Тут свае першыя думкі складаем.
Тут мы ад маці засвоілі веды,
Тыя, што потым у жыцці ўжываем.
Тут першы клас і настаўнік любімы,
Доўгачаканыя кветачкі ў леце,
Усё хараство ў прыродзе радзімы -
Самага мілага краю на свеце.
Свидетельство о публикации №113111510445