Свавольства Рагнеды

Свавольства Рагнеды

“Княгняй была,
не хочу быць рабыняй” Рагнеда

Не згарэла Хрысту свечка,
а з Рагнедаю асечка.
Вырашаў жаночу долю,
абвясцiў Рагнедзе волю,
князя волю ўсiм вядома
ў Прадславiна, знаёмы,
дзе ўсе сцежкi i дарогi.
Куды так спяшалi ногi.
Што з таго, мужу выгода?
А Рагнеда з тым не згодна!
Запярэчыла тут князю,
ўбачыўшы зноў абразу.
Заявiла зло Рагнеда:
“ Мужа iншага не трэба!”
І на князя прапанову
павяла сваю размову.
Успомнiла бацьку, братоў,
прамова тая  - гнеў iз слоў -
Полацк родны, iх каханне
i забыць усе намаганнi.
Быў так уражан Яраслаў,
што на кволыя ножкi ўстаў,
здзiвiў сям.ю, сваiх сяброў,
што без падтрымкi сам пайшоў.
Сын з перапугу Яраслаў
на сябе ўвагi не звяртаў,
кiнуўся ў абдымкi мацi,
каб яе абярагацi,
ад учынка, ад слоў князя,
якi так хлопчыка ўразiў.
Дадатная рыса сваркi
 i пакрочыў без аглядкi.
Так мудры княжыч Яраслаў
у Прадславiна падрастаў,
але, што пра Яраслава?
Напрасткi к яму iдзе слава.
“Мужа iншага не трэба -
паўтарыла зноў Рагнеда.
У самой у грудзях стыне -
я княгня, не рабыня.”
Ведала  - побач апала,
але гонар не губляла.
Полацк, зарава пажара
прад вачыма  ўваскрашала.
Братоў бачыла i бацьку,
мужа хлусню-абяцанку.
Абышоўся князь з ёй дрэнна,
давярала вось дарэмна.
На душы Рагнеды брытка,
давярала, зараз пытка,
зыход агiдны, жах i жаль,
упэўнена, закончан баль.


Рецензии