На паляванне
Паляваць у лес ійсці.
Селі ў брычку і айда
Па масточку да ляска.
А на першым рубяжы
Сабака–лайка як заўжды!
Ён стаяў як капітан,
бы трымаўся за штурвал,
Аглядая ўсё навокал,
Нібы ў небе зоркі сокал.
Паляўнічы выхваляўся,
Ганарова ўхмыляўся-
Гэткі пёс – цаны няма,
Сам заловіць ён дзіка!
Дык давай хутчэй,братва,
Покуль ясна галава...
Едуць,едуць,гарлапаняць,
П'юць гарэлку ў мітусне.
Тут сабака так завыла-
Ажно холад па спіне!
Паляўнічы кажа ўсім,
Што пара ўжо ійсці,
Бо яна дзікоў тут чуе –
Можа хутка іх знайсці.
З брычкі злезлі хто як мог
І пайшлі яны ляском.
А сабака - завывае…
Ажно косы ўсе дыбком!
Абярнулісь, паглядзелі-
І усе працверазелі.
Што ж мы,хлопцы,нарабілі,
Чымсці лайку прыдавілі?!
А яна так плача,людцы,
Слёзы льюцца бы з вядра!
Падыйшлі -асвабадзілі…
Ох і дАла ж стрэкача!
Як маланка паімчала,
І не трэба ёй дубца.
Як мы будзем паляваць,
Дзе цяпер яе шукаць?
Доўга,брат,яны хадзілі…
Но сабаку–не злавілі,
Ён не даўся ім у рукі-
Адчуваў страшэнны мукі.
Толькі праз чатыры дні
Абьявіўся пёс жывы!
Свидетельство о публикации №113111411595