Брацiк ды сястрыца

Стаіць домік пад гарою,
Ідзе хлопчык за вадою,
Бо сястры няма нідзе-
Ухапіў   яе  зладзей!
Можа лесам яна йшла,
Мо па возеру  плыла,
Ці-то птушкай паляцела
Ды ў неба не паспела?
Ходзіць хлопчык ды заве:
"Дзе ж ты,любая,ну дзе?      
Адгукніся,  адзавіся
І дадому  ты  вярніся,
А бо знак падай ты мне,
Каб пазнаў я тут цябе.
Без цябе і свет нямілы,
Жыць далей не маю сілы.
Дзе знайсці таго зладзея,
А ці ёсць яшчэ надзея?
Дзе ж ты,мілая сястрыца,
Я прыйшоў вады напицца.
Адгукніся,  адзавіся
Ды  жывою -  абярніся!
Я ж  кахаю так цябе,
Няма  лепей  а нідзе!"
Тут вада і захадзілась
І так моцна забурлілась
Дый шапоча:"Ты нагніся
І крыніцы пакланіся,
Памаліся над вадзіцай,
Абярнуся я сястрыцай.
Не патрэбен нам зладзей,
Будзем жыць сярод людзей!
Гэта ж я,твая сястрыца,
Чарадзейная-вадзіца..."    
Ў гэтай радасці браток
Ёй  малітвай дапамог. 
Супакоілась  вадзіца,
І з'явілась тут сястрыца.
Сталі жыць ды пажываць
І дабра зноў  нажываць!
Радасць ў сэрцы і ў вачах,
Гэта ж,брат,у казцы так.


Рецензии