Мы - ёсьць!
Якія "выпадкам" узьніклі,
Атляса скуру, тонкі волас
І вочы, што празь іх паніклі.
Усьведамляць красу паветра,
Якое створана для носа.
Падкінуўшы рукой манэтку,
Сьмяяцца з рыбіны ля плёса.
Мяняцца думкамі на ложку
З адвечным Розумам і Сілай
І кветку тургая за ножку,
Адчуць суладзьдзе джгала й крылаў.
Усё так, вось толькі драўнік-будзень
Заложна цюкае ў скроні
І рукі цягнуцца да грудзей
Па дарабанны дроб далоняў.
Шукаем новыя плянэты,
А розум малпы заяўляе
Пра чырван-задыя сусьветы
І дасканаласьць не зьдзіўляе.
Палам адхінута прасьціна
Здаровых сэнсаў-паралюшаў,
Кіндзюк змагаецца з трацінай,
А ўсё астатняе для душаў.
Гляджу на модныя сурвэткі
У рэстарацыях надзеі,
Частуюць рэшткамі аб'едкаў
Нас сьветапогляды зладзеяў.
Лухтой заляпаны абрусы,
Рахункі сьцелюць раздарожжы.
Паганцаў шчодрыя прымусы
Люд запрашаюць ў падарожжа.
Прачніся, мёртвае жывое,
Зірні ў люстэрка. Хутка! Зразу!
М ы -- ё с ь ц ь
Высокае, прастое
Ты прачытаеш у вадказы.
Скрозь тло бязглуздага зьмярцьвеньня
Угледзь адбітак твару Йсуса,
Мы -- ёсьць і выбух абуджэньня
Хай зрыне д'яблавы спакусы!
Драпежны зьвер загіне ў ловах,
На волю выйдзем з Богам разам.
Чакае шлях нас веры новай
І цёмнай чэлядзі параза.
Свидетельство о публикации №113111205494