Братка

Гэты Верш прысвячаю свайму найлепшаму сябру Раману Кудашу.



Семага Лютага - Дзевяноста першага года.
Нарадзіўся ў зімку, на белы наш свет.
Хоць і бацькі не пабачыў РАднога,
Ты йшоў па шляху, праведных вед.

Часам і цяжка бывала парою,
Часам радосна было, як ва ўсіх.
Часам мы разам хадзілі з табою,
Калі не так што было, біліся ў міг.

Потым пайшоў ты дарогай Футболу,
Але не толькі футболам жыў ты тады.
Біўся за пРАўду, і быў не мажорам.
Так паняволі, шлі і гады...

І тут няўзабаве, з'явілася Плошча,
І ты даражэнькі, пайшоў за наРОДам.
Цяжка было, ламаліся дошкі,
ЖАЛЕЗАМ ПА ШКЛУ, як сказалі нам потым.

Сядзеў, галадаў ты, сутак аж дзесяць,
Галодны, халодны - з кніжкай пад бокам
Здавалася ўсім, што прайшоў цэлы месяц,
Напэўна табе - здавалася годам.

На прыканцы зімкі, з'ехаў з краіны,
Так трэба было. Такі твой учынак.
Прынамсі, пажыў ты на Украіне.
А потым у Польшу, сапраўдным мужчынам.

Кастусь Каліноўскі, з табою там крочыў,
Дык дапамог табе, паняволі
Кракаў пазнаў - праснуліся вочы,
Пачаў там жыцце, з чыстай далоні.

А потым Варшава - зваршчыка курсы
Пажыў у самоце, падумаў пра сутнасьць.
І вырашыў ты, что трэба чамусьці
Пазбавіць усе, прагнаць гэту гнуснасьць.

Думаў ты многа - паразважаў і пайшоў.
У Шчэціне шмат знаемых знайшоў.
Што там знаемых, што там сяброў!
Прыехаў і відзіш ты Лідзкіх БРАТОЎ !!!

Тут фатаграфія ў міг захапіла,
Дагэтуль у моры спаткаў і дзяўчыну.
Праз месяца два ў Шчэцін зваротна,
- Гляжу на цябе !!! Неверагодна !!!

Цяпер ты другі, упэўненны мрояй.
З надзеяй у каханне - пазнаўшы ў моры.
Гэта вельмі прыемна такім цябе бачыць.
Наперд мой БРАТКА - з сэрцам ГЕРОЯ !!!


Рецензии