Дык адкуль жа ты, дзеука? Людачка?

***
Дык адкуль жа ты, дзеўка? Людачка?
Ці ты з Маркавіч, ці з Пракопаўкі?
Ох, папалася мне на вудачку!
Дык частуйся, бяры антонаўкі!

Пасміхаешся, шчокі пырснулі,
Чырванеюць, нібы бянтэжышся:
"Як завуць мяне, як вы вызналі?"
Мо з мяне ты папросту цешышся?

Добра, дзеўчына, добра, Людачка,
Падыходзіць цягнік, спыняецца...
І зламалася мая вудачка...
Рэдка сонейка мне страчаецца.

2013 г.


Рецензии