Для родных слоу саую гняздзечка...
Пераклад з украінскай мовы
Елена Каминская7
http://stihi.ru/2013/11/09/4458
Для родных слоў саўю гняздзечка.
Ці адгукнуцца яны ў сэрцах?
Без роднай мовы нам не жыць!
І птушка нават замаўчыць,
Што на каліне пры дарозе
Ці на бярозе у гаі...
Яна нам родная і ў прозе,
На ёй спяваюць салаўі.
Яна сама сябе гаіла,
Да бляску крылы давяла,
Нам калыханкаю бруіла,
Скарбонкай вечнаю была.
Мы пранясём яе паўсюдна,
І кожны ў нашай хаце гость
Праз фарбы мовы нашай роднай
Спасцігне свету прыгажосць.
Свидетельство о публикации №113110907356
Але, так можа сказаць толькі паэт!
Вельмі прыгожае параўнанне. І далей у тэму: што родны язык - гэта пеўчыя мелодыі птушак. Такія ацэнкі могуць выходзіць толькі з паэтычнай душы. А Вы адчуваеаеце прыроду душой - у Вас нават ліст, упаўшы з дрэва, вызывае стансы.
Дзякуй, Люба. Хочацца яшчэ і яшчэ чытаць такія вершы.
Василий Азоронок 26.10.2024 20:39 Заявить о нарушении
Палову з іх трэба адрасаваць Елене Каминской7 - аўтару арыгінала верша.
Дзякуй за тонкае адчуванне і падтрымку роднай мовы!
Люба Солошина 29.10.2024 01:53 Заявить о нарушении