Пабудова Прадславiна

Сваркi, байкi, ды нудота,
была ў Кiева забота
будаваць дом Гарыславе
возле рэчкi ў дубраве.
Памiж жонак надта жвавых,
разнастайных i цiкавых
у гарэме пагалоскi,
ўладар будуе вёскi,
туды  зазноб высылае
ды вандроўкi пачынае.
І пакутак, i смяшынка.
Нарадзiлася дзяўчынка
ў Рагнеды ў гэты час,
чаму так вельмi рады князь.
Яна раны князю гое,
а гарэм стогне i вое.
Бацькi Прадславаю завуць.
Дзяўчынцы належыць кут,
вёска Прадславна, i тут
жадаюць шчасця без пакут.
Расце малютка Прадслава,
бацькi гонар i забава,
i нельга вёску абмiнуць,
трэба ў Прадславiна зiрнуць.
Тут усяго не апаведаць,
сын, дачка, як тая лебедзь.
Вось такi пэўна прыблiзна
тады ў кіеўскай айчызне
жыццёвы цёк мiж тым расклад.
Чаму ўладар i сам не рад.
Памiж вояў i гарэма
гвалт гарэмны недарэмна .
Час ляцеў, князь без Дабрынi,
блакт нябёс дзiўна сiнi,
 зоркi, нiбы карагод,
што лёс сулiлi з года ў год.
А Дабрыня ваяводзiў.
З Кiева вачэй не зводзiў,
а з Ноўгарада не з рукi
даваць парады i штуршкi.
Уладзiмiра чупрына
не схiляецца, як вiнна.
Справа продкаў не цiкавiць,
як хоча, так час і бавiць,
не слухае, хто што бае,
розум свой на кон стаўляе.


Рецензии