Стамiлася душа мая, прастыла...

***
Стамілася душа мая, прастыла,
Што нават голас нізкі стаў ніжэй.
Ці то яна прад будучыняй выла,
Ці, можа быць, спяшалася хутчэй
Пакінуць свет, што не прыняў паэта
І злосным быў хабарнікам і біў
За проста так, а не за вершык гэты,
Які паэт з душы сваёй згубіў?

Лістапад 2013 г.


Рецензии