Калi тамлюся зноу ад адзiноты...

***               
Калі тамлюся зноў ад адзіноты,
Тады я да цябе бягу хутчэй.
У позірку тваім такія ноты,
Што заспявае нават салавей!
А колькі дабрыні ў табе і ласкі,
Што нават сэрца стылае маё
Вяртаецца як быццам бы – у казку,
Ці то ў дзяцінства з водарам гаёў.
Калі тамлюся я ад адзіноты
І ад гаркоты жудасных начэй,
Бягу я да цябе, тваёй пяшчоты
Хутчэй, хутчэй, хутчэй… яшчэ хутчэй.

Лістапад 2013 г.


Рецензии