Фары
Вільготныя. Бліскучыя.
Маўчалі пра абшары
Настойліва і гучна.
Як дзікія алені,
Мяне імчалі поўначы.
Плыў горад на каленях,
Разгублены і моўчкі.
У гулкіх падваротнях
Праз крокі нечаканыя
Прэч ад усіх смяротных
У хуткасці ірваныя.
Так фары непрыкметна
З твайго слізгаюць гораду.
І ўжо на здымках светла,
І у вачах не холадна.
Насустрач яны беглі
Ў аб’ектыве поўначы
Да ўтулку старой цэглы,
Якой заўсёды горача.
Свидетельство о публикации №113110700685