Цалаваць не змагу...

***
Цалаваць не змагу,
Але з сэрца не выстудзіць
Тваю белую восень,
Туманную восень…
Я і ў снезе чароўным
Яе зберагу.
Будзеш мне як заўсёды
Усмешку прыносіць.
І я зноўку вазьму
Сабе ў сэрца – усмешку,
Каб хоць трошкі таксама
Маё ажыло.
Цалаваць не змагу,
Толькі выйду на сцежку,
Дзе калісьці каханне,
Як лён, расцвіло.

07. 11. 2013 г., ноч


Рецензии