Дауно ужо зведана бяда...
Даўно ўжо зведана бяда,
І гора горкае, й сумота…
Дзе жыў калісьці, – лебяда,
Таму і ехаць неахвота –
У край засмучаных пяскоў,
У край бацькоў, у край дзядоў,
У край, дзе стыне ў жылах кроў,
Што больш не ўбачу я ніколі
Ні брата роднага свайго,
Ні цёткі, што жыла ўдавою…
Там лебяда расце на полі
Ды дзесь шумяць над галавою
Дубы й алешнік. Над чыёю?
06. 11. 2013 г., Мінск
Свидетельство о публикации №113110607017