Ужо вочы змучылi сябе...
Ўжо вочы змучылі сябе,
Мае не выспаліся вочы,
Ў руплівай зорнае сяўбе
Лячу з вачыма тымі ўночы.
Здаецца, лёг бы незнарок
Вачамі-зорамі ў сінечы,
Бы ў жытнім моры – васілёк,
Што падарыў табе пры стрэчы.
А стрэча тая так даўно
Была, як колісь снежань снежны.
І не заснеш, і п’е віно
Маіх вачэй прастор бязмежны.
06. 11. 2013 г., Мінск
Свидетельство о публикации №113110610035