У брусельскiм заапарку

У брусельскім заапарку
Дзверы адчыняюць зранку.
Ваўкі, рысі і гарылы,
Птушкі, поні, кракадзілы.

Нават ёсць індыйскі слон.
Дзетак зноў чакае ён.
Медзвядзі, яноты, козы -
Кожны з іх ласунка просіць.

Колькі цуднага пабачыш -
Ёсць фламінга, чапля, качар.
У Брусельскім заапарку
Сустракаюць гасцей зранку.

04.11.2013,  Сяргей Брандт


Рецензии