Дзядок захварэу
Як дзядок раз захварэў
Ды паехаў ён у сталіцу
Падлячыцца ў бальніцу.
Тут суседка падказала
Дзеду сумку прыхваціць,
Каб папасці палячыцца
На прыёме ў той бальніцы.
Вось пастукаў ён нясмела
У кабінет да глаўурача,
А адтуль,ды на абцасах,
Выйшла кукла, як раса!
Прыгажуня, маладая
І глядзіць так звысака.
"Што ж прыехаў ты,дзядуся?
Паміраць табе пара!"
Як вадою дзед абліўся,
Мову зразу адняло,
Хоча з ёю падзяліцца,
Што баліць усё нутро,
І каб доктар падзівіўся,
Падлячыў ў яго тут што.
І дае ёй гэту сумку:
"На, дачушка,пачастуй.
Яйкі, сала ды гарэлка,
Ты за гэта мне даруй.
Можа,глянуць на мяне?"
"Што глядзець,ды на старога,
Дый навошта ўсё табе?
Хіба даць табе лякарства,
Каб дзядусь памаладзеў?!”
Як жа горка дзеду стала,
Ён адразу - пабялеў.
Факт ёсць факт,ня хоча дзеўка
Падпускаць да глаўурача.
Стаў прасіцца ды маліцца:
"Пашкадуйце старыка…"
А яна ды й шэпча ў вуха:
“Можа,зелень ёсць?Дык дай.”
“Зелля шмат у агародзе.
Прывязу я - пачакай.
Я ж няведаў дый нядумаў,
Што тут зелле ўсе ядуць.
Можа,лепей ўсё ж каўбаскі?”
“Не-не-не!”-гаворыць дзеўка,
"Тут жа зелень ўсе нясуць.
Едзь да дому, ды хутчэй,
А калі прыхваціш зелень,
Вось тады і прыязджай!”
“Колькі ж трэба таго зелля?!
Падкажыце мне, дзядку.”
“Каб паправіць тут здароў'е,
Ты нясі бабла, мядку."
"На якой гаворыш мове,
І дзе ўзяць таго бабла?
Я ж прыехаў палячыцца.
Як дастаць мне глаўурача?!”
Не да смеху,не да жартаў,
Трэба ехаць ды шукаць.
"Можа, хто падкажа дзеду,
Дзе бабло такое ўзяць.
І каму яно так трэба?!
Як папасці да ўрача?”
Патужыў ён трохі,людзі,
Ды й паехаў са двара…
"Пэўна, жыці трэба доўга,
Каб знайсці таго дабра.
Ды і зелле не прастое-
Не даюць яго дарма.
А калі ж тады лячыцца?
Падкажыце мне хутчэй.
Да каго цяпер падацца,
Каб ўсім было лягчэй?
Можа,лепей не старацца
З урачамі разбірацца,
А пайсці зноў да знахаркі
Ды папіць мне тыя траўкі,
Каб пажыць,браток,яшчэ
І забыць ўсё ў куражэ..."
Свидетельство о публикации №113110400822