Сустрэча
Пагойдваецца на галіне
Варона чорная, як ноч.
І разважае ўслых сабе:
"Якія смешныя вы ўсе,
А я- такая прыгажуня,
Аж сонца зіхаціць ва мне!
Глядзіце,людзі,на мяне,
Бо на свеце доўга я жыву
І расказаць усяго магу.
І навучыць,як трэба жыць,
Каб ніколі вам не ныць!
Ну з кім жа падзяліцца,
Каб змог той падзівіцца?!”
А тут ідзе і маладзіца,
Ой, прыгожая дзявіца!
Ды выхваляе так сябе:
"Якая Я прыгожая дзявіца,
Такой не знойдзеце нідзе!
Чаму не заўважаеце мяне?"
І закрычала тут варона:
"Ну паглядзі ты на яе!
Куды табе раўнацца да мяне!
Дый лятаць ня можаш,не,
А выхваляеш так сябе.
І жывеш нядоўга ты,
Вось хадзі там і маўчы!
Не збівай мяне ты з толку,
Бо намылю табе холку.
Ды і хмара зноў плыве,
Дождж намочыць тут цябе.
Ідзі адсюль дамоў хутчэй,
Не будзеш ты мяне ярчэй!
Ды паглядзі ты на сябе,
Якая ты прыгожая дзяўчына?
Адна брыдота ў галаве!
Ў гэтым крыецца прычына.
Вучыся, дзеўка, у мяне,
Пераймай манеры ўсе.
Тады і будзеш ты на троне,
Як царыца ў законе!"
У гэтай байцы ці быліне
Жанчын відаць як на вітрыне:
Адна высока на галіне,
Другая ходзіць па нізіне.
Трымаюць ганарова галаву,
Хіба убачыш іх красу?
Свидетельство о публикации №113110301217