Андрей Ширяев. Из неуслышанного
Шарманка ад шчакi да гарызонта
Настойлiва, iмклiва i картава.
Мелодыя дэбоша i рызотта
Праз вокны iтальянскага квартала.
Да шлюбу з iм на фэсце, на вясеннiм,
Дзе ён гандлюе музыкай iз Вены.
Без думак, з летаргiчаскiм вяселлям,
Грахi адмолiць, зарубцуе нервы.
У гэтым часе, калi змоўкне вeцер,
Ён пiша здiўлена-шчаслiва,
Як горад твой раптоўна стаў аркестрам,
Лагодным морам, хмарай ганарлiвай.
I гэтыя нязбежныя длiноты
Чэрвеньскiх тэкстаў з холадам асеннiм,
Дзяўчынка, што купiць спрабуе ноты
На кiрмашы жывога датыкнення.
Зусiм аморфных i зусiм кароткiх,
Як смех вясёлкi на лязе кiнжала,
Фламенка-класiка на подраных палотнах,
Святы агонь праз лабiрынт астрала.
Ён пiша Вам. Вы-музыка, без месца
Без скрыпу часу, а вось ён старэе.
Хранi яго цяпер заўжды мелодыя-нявеста
Шарманка пад шчакой у Амадэя.
Сяргей Брандт, 02.11.2013
Свидетельство о публикации №113110208403