Безнадзейнае

У полі сірочым расце пустазелле,
вецер няўцешна гайдае былінку.
Вясною за плугам звінела вяселле,
стаміўся араты...прылёг на хвілінку.

Прылёг на хвілінку - не ўстане ніколі,
зямелька навек затрымала ў палоне.
Пакінуты плуг іржавее на полі,
кабыла самотна стаіць у загоне.

Не будзе ні бульбы, ні хлеба, ні чаркі,
госці забудуць да хаты дарогу,
і толькі вароны на могілках сварку
ўсчыняць, адчуўшы трывогу.

Трывогай напоўніцца ўсё наваколле,
нібы перад бурай і грознай маланкай,
завые сабака ў сваім завуголлі,
бо сябар не выйдзе ўжо ранкам.

Пакінутай вёскі араты апошні
стаміўся...прылёг на хвілінку.
Палынам гаркавым пакрыліся пожні
і вецер няўцешна гайдае былінку.


Рецензии
Вельмі кранальны,балючы верш.На ,жаль,такія рэаліі можна назіраць паўсюль.Ну,а прыемна,што каля нашых узлескаў і дарог яшчэ ўецца Ваш "Чабарок"!Дзякуй Вам за Мову!!!І з наступаючымі Калядамі!!!З цяплом сардэчным,

Ядвига Довнар   05.01.2017 09:49     Заявить о нарушении
Дзякую, Ядвіга. Мне мая сяброўка гаворыць, што мае вершы на беларускай мове ёй больш да сэрцу. Мабыць таму, што яны ідуць з глыбіні, ад нашых каранёў і адпавядаюць сучасным нашым рэаліям, хоць і сумным парою. А гэты верш прысвечаны майму свёкру - светлая яму памяць.
З цяплом сэрца да Вас
Таццяна

Чабарок   05.01.2017 20:05   Заявить о нарушении
На это произведение написано 11 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.