Кемлiвы мужык
Галава ажно трашчыць.
"Бабка,дай мне пахмяліцца,
Буду галаву лячыць!"
"Ах ты,гадасць,стары дурань,
Не умееш піць,а пьеш.
Усе нэрвы папсаваў мне,
Жыць як трэба не даеш!"
"Не даш выпіць,развядуся!
Да суседкі жыць пайду…
Атрымаю заўтра пенсію
Ды ёй грошы занясу.
Яна ж добрая кабета,
Не раўня табе, скажу.
І не сварыцца з дзядамі,
Зробіць усё, як я скажу!
А ў цябе ж гарэлка ў хаце,
Цэлы гляк вунь там стаіць.
Ну,а ты ж, скупая баба,
І ня верыш, што баліць.
Галава мая,галоўка,
Пацярпі хвілінку ты.
Кажушок вось я надзену
І пайду лячыць туды!"
Тут бабуся -шусь у кладоўку
І дастала свой глячок…
"На, дзядусь,лячы галоўку,
Сядзі дома, галубок!”
Мужычок тады раздзеўся,
Сеў як трэба за сталом,
Пасадзіў з сабою бабку,
Наліў чарачкі з вярхом!
Бабка чарачку кульнула
І давай тады спяваць.
І дзядок павесялеў тут,
Стаў ён бабку абдымаць!
І не трэба больш сварыцца.
Мужычок вось так зрабіў,
У чым справа здагадаўся,
Вельмі ж кемлівы ён быў!
Свидетельство о публикации №113110210426