Андрей Ширяев. Шалтай-болтай
Шалтай-Балтай сядзеў на сцяне,
Шалтай-Балтай звалiўся ў сне.
Ляцеў ён маланкай праз навальнiцу
За маёй спiной, каб памiрыцца.
Шалтай-Балтай прапануе маршрут,
Шалтай-Балтай згубiў парашут.
Ляцеў ён мiльёнам атручаных стрэл
Прыцэльна, схавацца я не паспеў.
Шалтай-Балтай зубамi рве бок,
Шалтай-Балтай глытае жаўток.
У памяць ён лезе, не знiме кальсон,
А я разумею, што ўсё гэта сон.
Шалтай-Балтай прачнуўся са мной,
Шалтай-Балтай дакрануўся рукой.
Я бачу - ён сочыць пачуццем другiм,
Як я на сцяне назiраю за iм.
Сяргей Брандт, 01.11.2013
Свидетельство о публикации №113110108909