Сумнае вяселле
Безумоўна жорсткі княжа.
Смерць палачан, бацькоў, братоў
на яго сумненне ляжа.
Забіты бацька і браты,
ў агні Полацк і палоне.
Адна Рагнеда і куды?
Панясе з той тугі чорнай.
Куды павее ветрык той?
Ці спека зробіць парахнёй,
ці знясе, як і насенне.
Ёсць мо ўмовы ўкаранення?
Лёс які чакае княжну7
Мабыць і думаць не магла
у гадзіну страха бражну.
Толькі туга гула,гула
скрухай із кожнага вугла.
Без вясельнага ўбрання
Рагнеду князь жонкай назваў,
сярод крыві і змагання.
Хіба ж Рагнеду ён кахаў?
Цяжкі лёс
Уладзіміра цяжкі меч ,
мах налева, мах направа,
гоніць сумненне з душы прэч,
княства трэба дзяржава!
Род Рагнеды, безумоўна,
княжы род – нявеста гожа.
А сумненне не спакойна?
Шлюб,вяселле дапаможа.
З гора нявеста кіпела,
слёзы ракой із-пад павек
і да пары анямела:
сорам, знявага, боль і здзек.
Туга дарэмна не прайшла
Рагнеды ад яе пакут.
Цераз год толькі адышла -
дзіцё дапамагло ёй тут.
Трафей жаданны, як той дзень,
і каханне,і абраза,
і пачуццё, як тот галень,
мяце ў кучу ўсё адразу.
Падтасоўвываем факты,
ды мнем гісторыю так, сяк
ды краплённыя ўжо карты,
бачна,трымаем у руках.
І дзе выдумка, дзе праўда,
павярхоўна ілжы імга,
выплывае надта спраўна
тут лёгкавесная вага.
І гісторыку з гадамі
цяжэй праўду адшукаць.
Жаль ! Хлуслівасць жыве з намі,
мы навучыліся ілгаць.
Факты, звесткі і легенды
туга надта завіліся.
Неабсяжны лёс Рагнеды,
пайдзі ў цемры разбярыся
Мы з мінуўшчыны далёкай
карануем лік жанчыны
Беларусі сінявокай,
вядома не без прычыны.
Ведаў князь – не дабыў славы
ў сэрцы сорам недарма.
З жалю імя Гарыслава
Рагнеды замяніў імя.
Скандынавачцы Алове
новую жонку прадстаўляе,
лёс жанчын надта суровы.
Што далей яшчэ чакае?
Князь клапоціцца аб родзе,
кожны жыхар заўважае,
Гарыслава ў гэтым годзе
сына князю нараджае.
Першанец – сын Ізяслаў.
А з дзіцём клопату і спраў!
Але сыночак Ізяслаў
Рагнедзе сэнс для жыцця даў.
Даўно людзі заўважалі ,
калі сваё баліць рабро,
ганьбавалі, зняважалі
іншым набытае дабро.
На род падымалі руку,
і меч, і шчыт для перамог.
Быт лічылі бальшой скрухай.
У бітвах смерд і слеп, і глох.
Зіхацелі, нібы зоры
асобы прыгажунь жанчын,
мінуўшчыны знічнай шоры
нам засланяюць тых княгінь.
Вось легенда заўжды побач
іх аздоба, сэнс і сутнасць.
Рагнедзь магчыма сярод іх,
як іх слабасць і магутнасць!
І жанчыны шмат зрабілі,
каб мацаваўся і жыў род.
Каб каханне не забылі
і клапаціліся пра плод.
Свидетельство о публикации №113110105775