Адказ Рагнеды

“Не хачу разуці рабычыча,
а за Яраполка хачу.”
 Рагнеда

Уладзімір тым жа чынам
следам к Рагнедзе шле сватоў.
Вабны Полацк і дзяўчына
з Дабрыняй на чале паслоў.
Не без парадаў дзядзькі, знама,
вось, дэпутацыя паслоў.
Прыкметы дзядзькі ўсе стары
Уладзімір слухаць гатоў.
Выхаванец і баяры
тых прыслухоўваліся слоў.
Паслы, вядома, як належна:
паклон, лагода, гонар гой!
Рагвалод – князь незалежны
стаць, прыгажосць, душы спакой.
Ганарыстая Рагнеда
рабы сына зняважала,
няўдалая бяседа -
князю адказ прашаптала.
Абраза – горш аплявухі,
абраз Дабрыня не цярпеў
і стрэльбы хутчэй у рукі.
Так пакарыць Полацк зхацеў.
Дыпламату тут знявага:
Уладзімір! Сын  рабыні!
Дасціпны выраз, не ўвага,
нібы пад дых – бац- Дабрыне.
Так заварылі кашу ўраз.
Паслы ў гневе ад знявагі.
Такі настаў нядобры час.
З суму напіліся брагі.

 Помста
Словы адказа, нібы восці,
глыбока  разілі косці.
Князь зласлівы – сын рабыні.
Жадаў, каб тое забылі,
што рабыні сын на справе,
хацеў жыць, бясспрэчна,ў славе.
Нельга згодай, можна сілай,
што з таго, што ён не мілы!
Князя-варвара замашкі
для ворага злы і цяжкі.
Не меў схільнасці да смеха.
Бач! Дабрыніна апека,
які жадаў толькі ўвагі,
не цярпеў ганьбы-знявагі.
Князю на вушка ўсё шаптаў
пакуль зусім пераканаў:
“З зброяй кроч на Полацк , княжа,
 інакш, хто цябе ўважа.”
Крыўда, як жоўць ліла ў сэрца,
у Полацку кроў пральецца.
А публічная абраза .
Палачанке здзек адразу.
Князь Уладзімір тут, як тут
з ходу прэтэнзія на шлюб.
Жонкай Рагнеду назваці.
Полацк  вабіў, пасаг, браце!
Той слаўны горад, дзе Дзвіна,
рака , вядома не адна
з Палатой вузел звязала
ў роднага тут прычала.
Плывуць ладдзі з усяго свету,
асабліва любяць лета,
прыбалты і скандынавы,
з поўдня таксама жвавы,
заморскія жадны птахі,
на язычаства замахі.
Пазіралі з-пад аглядкі
на славянскія парадкі.
Тады народ верыў багам
і пакланяўся ідалам.
Сварог – вярхоўны бог нябёс.
Вырашаў жыццёвы лёс
Патрабавальны да ахвяр
няслі , што мог і мал, і стар.
Мабыць раз.юшаны багі?
Полацк яны не ўбераглі.
Сватам Уладзіміра адказ,
гіблы адразу лічы час.
Князь войска сабірае і
раць на Полацк напраўляе.


 Палон
Князёўна Рагнедзь палонка,
адначасова князя жонка,
ліха шмат яна зазнала.
Жудасць! Чаго не чакала.
Балело сэрца і туга
гула вось з кожнага вугла.
Слёзы высахлі, а цела
цалкам быццам бы здранцвела.
Адно імгненне і  зіма.
Братоў і  бацькі ўжо няма.
Сум жалобы – дамавіны,
няма даху і Радзімы.
Гвалтоўнік – князь Уладзімір
так на вясельны спяшаў пір,
Полацк – вескае крыло
высока князя ўзнясло.
І шлях к Кіеву адкрыты.
Свірны поўны. Воі сыты.


Рецензии