Звёзды. Василе Александри

МАЕ  ЗОРКI (пераклад на беларускую мову)

Час былы на думкi горкi,
Памiж мной i небам - зоркi.

Не паверыш, свет далёкi
Не  кране крылом сарокi.

Слёзы, што з вачэй ляцелi,
У небе мiласцю згарэлi.

Як расінкі ў час світанку
Раніцой амаль на ганку.

Колькi слёз я меў i болю
За народ мой i за волю.

За людзей закатаваных
У белай вопратцы з туману.

Колькi раз сляза злятала,
Калi верш дзiця чытала.

Але тры я помню толькi,
Час былы на думкi горкi.


Сяргей  Брандт,  30.10.2013               


Рецензии