Свирель. Василе Александри

 ЖАЛЕЙКА (пераклад на беларускую мову)               
Я спытаў жалейку, што ў траве ляжала:
«Хто цябе тут кiнуў, любая мая?
Ты маўчыш, а ўчора для ўсiх гучала,
Гукi тваёй песнi прыняла зямля.

Медзяком не гнутым, чалавекам божым,
Добрым, закаханым быў i я, паэт,
А цяпер знямеў я, як касою скошан,
Як зладзейка доля, не патрэбен свет.»

„Што ж, -  жалейка цiха зацягнула з жалем,
Час прыйшоў апошнi з дымам над ракой.
Памятаеш млын той, дзе да зары спявалi?
Гэтага на старасць хопiць нам з табой.»

Сяргей Брандт,  30.10.2013               


Рецензии