Ци ты не бачыу, ци не чуу
Як адгукаецца прырода?!
Няўжо не вабіць асалода,
Якую цалкам праглынуў?!
Ці ты не бачыў, ці не чуў
Каханне-сэрца хваляванне?!
Не цень - апошняе спатканне
Так недарэчна прамінуў...
Ці ты не бачыў, ці не чуў:
Дзяцінства песцяць у аблоках!
Судакранаюцца высока
Вясенні гром, зімовы сум...
Ты толькі слухай і глядзі
Сам, ад бацькоўскага парога,
І хоць дарог у Бога многа,
Сваю, адзіную, знайдзі!
Свидетельство о публикации №113103103163
Шчырае дзякуй за прыемныя хвiлiны, якiя адчуваў чытаючы Вашы вершы!
З павагай,
Вячеслав Игнатович 23.06.2015 23:06 Заявить о нарушении
З павагай
Валентина Дробышевская 23.06.2015 23:14 Заявить о нарушении