Полоцк
Рагнеды беражэ сляды,
на беразе Дзвіны расце
і за сабой братца вядзе.
Новаполацк побоч зараз
кажа, штось пра славу, старасць.
Згінуў у агні пажараў
Змястоўны сведка летапіс,
знова піша Полацк стары
з суседніх гістарычных рыс,
дзе адбітак беларусаў ,
іх справы добрыя жывуць,
па крупіцам у суседзяў
дослед гісторыкі вядуць.
Узнімаецца заслона
з цемры мінулага зірнуў ,
жонак асобы, іх імёны
натхненнем сэрца закрануў.
Па крысе збірае звесткі,
пошук даследчыкі вядуць.
Цэнныя знаходкі рэдкі
пра беларускі родны кут.
Пра Рагнеду зусім мала
дайшло да нас праз сумны час.
Памяць шмат не захавала
ўсё цікавіць зараз нас!
Рагнеда
Ходзяць чуткі па акрузе.
Што Рагнеду Бог цалуе
і кожны поглядам мілуе ,
што сваволіць , і балуе.
Талент Рагнеды, прыгажосць,
кажуць летапіса сведкі,
кранае сэрца, вабіць вось
прыгажэй цудоўнай кветкі.
Белакурая галоўка,
доўгая шэйка, грацыя,
так злажана ўдала, лоўка,
кахання мела рацыю.
Блакіт вачэй, позірк- агонь,
здольнасць, лагода і каханне,
усмешка шчасця мілых скронь
абяцала шчыраванне.
А рукі! Скура іх бела,
лоўкія, тонкія ў меру
недарам княжнаю расла,
ўнікая ў дзяд ў веру.
Квітнее, як кветка ў лузе,
чуткі ходзяць па акрузе.
Лёс здалёк сватоў кіруе
прамком к замку Рагвалода
Кіеў і Ноўгарад хутчэй...
Полацк слава і выгода
і для кішені, для вачэй.
З асалоды асалода
Рагнеду ў жонкі атрымаць
і падтрымку Рагвалода...
А Полацк? Вочы заблішчаць!
Город слаўны і багаты,
таксама важны водны шлях,
план набега і захвата
маляваў вораг на палях.
Згоды паміж братоў не шмат,
чынілі пытанне проста,
на брата зброяй крочы ў брат,
зло расло, нібы кароста.
Той парой князі наўмысна
шукалі выйграшны дазвол,
ці шлюб выгадны, карысны,
каб дабыць Кіеўскі прастол.
А саюзнік важны Полацк
стаяў на ростані дарог.
Позірк з поўначы і поўдня
на скрыжаванку падаў зрок.
Ах! Маланка-бліскавіца
збівае з курсу мой рассказ,
застаўляе адхіліцца,
Рагнеда вось цікавіць нас.
Кемліва Рагнеда, здольна,
а вынік – асвета прамоў ,
яна рупліва і праворна
з усіх сябровак і сяброў .
І да Рагнеды, будзь здароў !
Як на мёд мухі ляцелі,
шмат кіравалі воз сватоў ,
лейцы ім іх рукі грэлі,
калі ні з чым дамоў вярталі
не атрымлівая згоды.
Яраполк прыемны малы
Рагвалоду да спадобы.
Постаць, позірк,мілы твар,
як паведалі аналы,
крэда ўсіх дзявочых мар,
летапісцы запісалі.
Сваты князя Яраполка.
Бяды няма, што ён не люб.
Аддаць дочку другой жонкай?
Князь Рагвалод згодзен на шлюб.
Згода Яраполку пала
ад праславутай Рагнеды.
Жаніх ў не паважала,
дачакала сваёй мэты.
Нарэшце рыхтавалі шлюб,
Яраполк такі давольны
А што чакаць?Не вельмі люб?
Гаспадар Кіева здольны!.
Колькі стагоддзяў праляцела?
Колькі ракой сплыло вады?
Полацк-горад, як калісьці
з Дзвіны люстэркам, Палаты.
Дзвіна, Дняпро моц трывалы
ў даўно мінулы час,
Кіеў з Полацкам звязала
жыве сувязь тая да нас.
Дасягненні і памылкі
ў адбіцці наўкольны час,
ясныя плывуць малюнкі
тут без скажэння і пра нас.
Гісторыкі пэўна пішуць
і пра сучасных прыгажунь,
хто яны і чаго варты
і асвятляюць Маш, Зін, Дунь!
Свидетельство о публикации №113103005397