Закляцце на успамiны
Кропляй сцюдзёнай, прамокшым ляском.
Сонцам чырвоным, яблыкам спелым,
Апошнiм на полi льняным матузком.
Крыкам птушыным, вядром каля ганку,
Мыкам кароўкi, скiрдой за ракой.
Святам вясковым з чыстай фiранкай,
Небам бяздонным ды хуткай зiмой.
Светлай iконай, прасмoленым крыжам,
Казкай дзiцячай, зялёным iмхом.
Дзедавым iменем, старэнькай вiшняй,
Кавалам хлеба з парным малаком.
Сяргей Брандт, 28.10.2013
Свидетельство о публикации №113102909698