Яны заусёды побач з намi
Дзе-нiдзе ляжыць счарнеўшы крыж.
Тут няма пытаняў, сварак i турботаў,
Хочацца ўголас, а як усе - маўчыш.
Плынь жыцця такога не змянiць з гадамi,
Боль цяжкая толькi з дымам ападзе.
Тыя, хто не могуць назаўсёды з намi,
Не пакiнуць моўчкi родных у бядзе.
А калi па хатцы з плачам адзiнота,
Рукi не падымеш, сэрца ледзь трымцiць.
Не паверыш - бацька ценню каля плота,
Як туман бялёсы пад дажджом стаiць.
«Што, дачушка, плачаш?» - зноўку данясецца,
I цяпло душэўнае ветрам прынясе.
Можа гэта толькi мне адной здаецца,
Восень лье паўночным стылым па страсе.
Загрымелi боты, лязгнула ў сенцах,
I ўсё прапала, быццам, цудны сон.
Я ўсё ж чакаю - распахнуцца дверцы,
Увойдзе бацька у хату, складзе парасон.
За стол не прысядзе … на мяне злуецца,
Памаўчыць i пойдзе на халодны дождж.
Перад тым, як знiкнуць, i не павярнецца,
Зашуршыць зялёным каля лазнi хвошч.
Што хацеў - не ведаю, на ахвярy просiць,
У касцёл патрэбна на iмшу схадзiць.
А можа гэта плача майго дзяцiнства восень,
Будзе аж да ранiцы з хмарак ваду лiць.
Сяргей Брандт, 24.10.2013
Свидетельство о публикации №113102909686