Рушу нэрвамi...
Над пустэчаю здрадных душ,
Рушу подыхам, садкім бэзавым
З адзінотаю аберуч.
Мушу змрокамі пад ваблокамі,
Пад дажджом суздром асьмялець.
Да вясны-красы сьню залётамі,--
Мне б з такой жанкой ды на сьмерць.
Крокам-вокам йду за сусьветамі,
Малаком-шляхом скамянён.
Заюрыла плоць злой кабетаю,
Рук сузор'ямі я ўхрысьцён.
Дай-ўзыграй глыток жыцьця вольнага,
Лі, жаўрук, струмень, пасьпяшай.
Рушу вёскамі, рушу стольнымі,
Гэй, чарнявая, запрашай!
Зьберагу-змагу сэрца чыстае,
Перайду масток маладзён.
Рушу рэкамі ды празрыстымі
На плыце-жыцьце сталых дзён.
Свидетельство о публикации №113102906177