Сямейны разлад

Ах! Вабіць Кіева прастол.
Там уладар князь Яраполк
з Блудам Кіевам кіруе,
верхаводзіць і лютуе.
Знішчае Алега брата.
О! Драўлян зямля праклята.
Кіруе ў Ноўгарад паслоў
для выканання прапаноў.
Капкан для Уладзіміра,
паміж братоў няма міра.
У пастку хоча заманіць
і Ноўгарад главы лішыць.
Пільны Дабрыня на варце
ён трымае стрэльбы ў гарце
і пра стольны Кіеў дбае
ды шляхоў к таму шукае.
Каб трон Кіева дабыці.
Трэба Полацк пакарыці.
Вырашае ўсё Дабрыня,
дарадчык Уладзіміра.
А ад брата Яраполка,
хватка якога жорстка,
збег Уладзімір да скандынаваў
пэўна не шукае славы.
У замежжы, за граніцай
Уладзіміру не спіцца.
Дзень і ноч шэпты Дабрыні
сэрца князя атруцілі.
У знак згоды маўчыць малы.
Дзядзька трэбуе ахвяры.
Між братамі няма толку.
Уцякаў ад Яраполка
Уладзімір збег за мора.
Яраполка рука скора
не змагла б яго дастаць,
без віны брата пакараць
Вось як прывабна ўлада!
Між братамі няма лада.
Аднак нядоўгі быў той срок.
Тры гады правіў Яраполк,
Уладар усея Русі.
Ахвяра літасці прасі!
У шаснадцаць год свядома
з скандынавамі дамова.
Жонка ўжо князя Алова,
апякун не дае слова.
Князь не ўпэўнен яшчэ  ў сіле
пакараецца Дабрыне.


Рецензии