Я знаю, ты мяне перажывеш...

Я знаю, ты мяне перажывеш,
 пра мой сыход не чуючы ні слова,
 і некалі, магчыма, гэты верш
 у Нэце адшукаеш выпадкова.

 Паглядам прабяжышся па радках,
 па памяці да ўласнага прысуду:
 забіць мяне – пачварна, спадцішка –
 з усмешкай, з цалаваннем здрадцы Юды!

 Але… Хоць, пакідаючы зямлю,
 у вечнасць адыходжу я ў адчаі,
 праз слёзы за цябе Хрыста малю.

 Нянавісці мой плач не азначае.
 Дальбог, я не кляну цябе – люблю
 і ўсё табе, мой карнік, прабачаю.

13.10.13


Рецензии
праз слёзы за цябе Хрыста малю ... гэта пачуцце жыцця - гэта: не к смерти а к славе Божией! так и сбылось?

Наталия Нездешняя   21.07.2020 22:42     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.