Дабрыня

Раба – жыццё не маліна,
як ліс хітры рос Дабрыня.
Язычнік, крыўды не забыў.
Да ваяводы даслужыў.
Меў на ўвазе помсты мэту,
таму жорсткі слыў у свету.
Сястра спачувала брату,
аднавіць князёўства страту.
Хітры, помстлівы Дабрыня
выхаваў Малушы сына
з добрай згоды Святаслава.
Уладзімір – гонар, слава!
Дабрыня зусім не добры,
а вельмі жорсткі апякун.
Адпаведна княжыч храбры
хваткі, бязлітасны на сум.
А саўдзельніцу Малушу
боль сэрца і вецер суша.
Пра Малушу звестак мала.
Пэўна Гара скасавала.
Як жыла? Калі сканала?
Адзінота даканала.
Не сумаваў князь Святаслаў,
бо ў яго  па горла спраў.

Уладзімір

Далей пра Уладзіміра.
Дбае аб лёсе Дабрыня.
Рыхтуе Оўруч і драўлян
выхаванцу быў у княства дан.
Аднак Ноўгарад суровы
вёў з Дабрыняй свае змовы.
Уладзімір – змова баяр.
Князь Ноўгарада, ўладар.
Гэта вялікая пашана,
ад рабыні не загана!
Малалетні князь без згоды.
Пры ім дзяцька ваяводай.
Будаваў Дабрыня Оўруч,
князя запрасіла поўнач.
Ноўгарад Уладзіміру.
Ваяводства вось Дабрыню,
каторы добра кіраваў,
а Уладзімір падрастаў.
Парады і прапановы
заўсёды цікавы, новы.
Уладзімір юны княжа,
а Дабрыня часам кажа:
“Трон заўжды даволі хісткі,
трэба , князю , хітрасць ліскі,
каб перамогу атрымаць,
трэба саюзні кі  і раць.”
Сіл не шмат  - не дабыць славы
і саюзнікаў шукалі .
У Ноўгарадзе Дабрыня
сцеражэ Малушы сына.
Парады шэпча дзень і ноч,
як захаваць улады моц
і ваяводстуе ўмела
слава к Кіеву ляцела!


Рецензии