Час цяпер такi!

Адной з самых першых
Толькі ты ня плач!
Будзе табе вершык
Смачны, як калач!
Злых людзей забудзеш -
Час цяпер такі!
Існуюць бо людзі
Нібы свінчукі.
Злое тое слова -
Пошасць сатаны,
Бо забыта мова
Й памяць старыны.
Бацькаўшчыну скора
Прадамо за грош
Змыемся за мора -
Лепей там усё ж.
Карэйска-кітайскім
Стане родны край
І аб садзе майскім
Больш ня ўспамінай.
Іх пака нямнога,
Ды чужая косць -
ёсць у іх дарога,
Бо ў іх памяць есць!
Яе ня забылі
Праняслі жывой
Узнялі на крылле
Ўверх над галавой
Каб ніхто ніколі
Ня стаптаў яе -
Хай лунае ў полі
Жаўруком пяе!
Хай дзіцячым смехам
Сэрца грэе там
То ня будзе грэхам
Ім, а толькі нам.


Рецензии