Як сонца хiнецца да долу...
Так мне надыйдзе час сыйсьці.
Адную Вас кахаць бы здолеў,
Але ня здолеў Вас знайсьці.
Вясельны гоман стыгне ночай,
Пабеглі дні мае шпарчэй.
Самота зноў спакой прарочыць
І стала быццам бы лягчэй.
Згула мінулага завея,
Нязбыўнасьць лашчыцца ў сны.
І белым ветразем надзея
Руйнуе подыхі журбы.
Блукаю водгульлем у хаце,
А думкі цягнуць за каўнер.
Да зораў стану заляцацца
Ды слухаць месяца напеў.
Паветрам дыхаю ўзьнёслым,
Пяю нябачнае вясьне.
На скрыжаваньні мрой і лёсу
Вы ўзгадайце пра мяне.
Свидетельство о публикации №113102601163