***
******
У смутку я к Богу ўзнёс вокліч,
З бездані,з цемры прысподняй.
І адказаў Ты мне,Божа,
Ласкаю Гасподняй
Быў у самым сэрцы я мора,
Не бачыў болей я свет,
Засаўкі хваляў за мною
Пазачыняліся ўслед!
І думаў я,што пакінуў
Бог мой адзіны мяне,
І,што цяпер я загіну
У жудаснай той глыбіне.
Цямней тут,нават,чым ноччу,
Няма апірышча мне.
Водарасць заслала вочы,
Не пакінь,Божа,у бядзе!
О,Усемагутны Гасподзь мой!
Я ад Святых Слоў уцякаў
Але Ты грэх мне прабачыў,
Жыццё маё ўратаваў!
Хай будзе ўсім вам вядома,
Браты і сёстры ў Хрысце,
Як уратаваў Бог Іона,
І не пакінуў у бядзе!
1991.
Свидетельство о публикации №113102610885