З Днём народзiн!

І калі ўжо гэта будзе,
Каб цябе я з Днём народзін
Змог павіншываць як людзі?
Завітаць к табе дадому
Ды з букетам яркім кветак,
Бо, наколькі мне вядома,
Шчасце ў дом прыносяць гэтак.
З ім любоў, паразуменне,
Шчырай дабраты насенне,
Што асвеце нам дарогу
Да людзей і прама к Богу!
Але як я за кардонам
І цябе ня ўбачу скора
З нізкім ты прымі паклонам
Пажаданне жыткі спорай!
Каб дом твой, бы тая чаша,
Меў удосталь дабрабыту,
Каб была сябрына ваша
І вясёлай, і падпітай!
Каб была заўжды здарова!
Каб была заўжды жадана!
Каб цанілі тваё слова,
Як законы Бога пана!
Дык віват і будзь здарова!
Дзякуй, пану інтернэту,
Што злучыў нас адмыслова
Хоць між намі больш паўсвету.


Рецензии