працяг
пільна за Малушай сочыць.
А Дабрыня шчыра мара,
каб мінула род іх кара.
На Малушу ўся надзея,
вот i выпала падзея
папасці з няслаўя ў славу -
сын радзіўся Святаславу.
Для Дабрыні асалода,
маці Малушы – нягода.
Сын старшы Вольгі Святаслаў
незалежных не меў праў.
Вольга - рэгентка пры сыне
яго рана ажанўіла.
Стала жонкаю ціхоня
Ільдзіка – дачка Такшоня.
А Святаслаў – сапраўдны вой
заўсёды князь гатовы ў бой.
Ваяваць, дружыну холіць,
у паходах сваяволіць,
начаваць у чыстым поле,
спаць ноччу пад звёзднай столі.
Стаў важны яго занятак,
ад хатнх спраў без аглядак
бег у вогуле ў паходы,
пакараць любіў народы.
Князь – абаронца рускіх меж,
а на жанчын увагі менш.
“Іду на Вы! Князь Святаслаў”
і ворага перамагаў.
Нябяспечны, што казаці,
сын дастойны Вольгі-маці.
Язычнік. А сумленне меў,
багоў прыроды разумеіў.
Паходы князю перш-на перш,
храбры герой, просіцца ў верш.
Такі вой ліха нястомны
і княгіні сын дастойны.
Як дружына паважала!
Прыкладны лік Святаслава.
Калі Малушу пакахаў
к Ільдзікі сцежкі не шукаў.
Князь жаніўся па загаду,
бо шукаў з княгіняй ладу.
Верагодна, што Малуша.
Як бальзам балючай душе.
Сардэчныя гаіла раны
князю верна і аддана.
Аднак ,вядома ўліка,
што жонка яго Ільдзіка
двух сыночкаў нарадзіла .
Князю на сыноў шанціла,
Яраполка і Алега.
Княжычы!Якая ўцеха!
Святаслаў жа ганарыўся,
ад Малушы нарадзіўся
пазашлюбны і трэцці сын.
Імя ему Уладзімір!
Ад рабы па воле лёсу
знакаміты і дзівосны .
Але не ведае народ,
што ад Малушы княжы род.
Малуша права не мае.
Хутка Вольга высылае
навекі з горада- амін!
Малушу ў сяло Будуцін.
Жалю к рабыні не маюць.
Дзіцё ў Малы адымаюць.
пакута, крык расстання,
прабачай! Канец кахання.
Не лічы здзек за абразу,
нельга без рызыкі князю
холіць Малушу, кахаці
не смелы прад сваёй маці
князь Святаслаў.Прайшла любоў
толькі адбітак тых слядоў.
Князі спраў замнога маюць
таму моцна не кахаюць.
Але брат Малы Дабрыня
апякаў Малушы сына
з добрай згоды Святаслава.
Шумі зялёная дубрава!
Днепар цячэ, цячўэ няўмольна,
вецер палына б.е больна
ў твары жанчын нястомна.
Дабрыня лічыў цудоўна.
Жорсті час жанчын бясслаўны,
княжы род заўсёды глаўны
Бо клапаціў роду працяг.
Жонак збаўленне – белы сцяг.
Кахай маці, песці сына,
пакліча маці-радзіма.
аддай ёй сына ў змрочы час,
належыць гэта і да нас.
Княжы род, яго аснова
сыноў мець знова і знова
і князёўны маладыя.
Прыгажуні дарагія
другім прывабныя заўжды
і не замуцяць бег вады.
Свидетельство о публикации №113102505470