Крапiва

Пры дарозе на мяжы
Дываном зялёным
Крапіва вакол паўзе,
Як зладзей шалёны.               
Узяў рукамі,ох пячэ!
Рук ажно не чую.
Мабыць,браткі,я нажыў
І   хваробу  тую…
Чым лячыцца мне цяпер,
Хто мяне навучыць?!   
Чым спякоту тую зняць?
А то ж так–замучыць.
А ні есці,а ні спаць
Не дае мне "жгучка."
Кажуць людзі-пацярпі,
Паздаравееш хутка!
Ды  і ногі  палячы
Крапівой пякучай,
І назаўтры станеш ты
Як той дуб магучы!   


Рецензии