Помства княгiнi Вольгi
шлюць сватоў княгiне Вольге.
На жаль удавiца Вольга
думу думала нядоўга.
К Малу востры зубы мела,
знiшчыць са свету хацела
і адпомсціць за смерць мужа
хітра, хватка, ахвяр дужа.
Сватам дыфірамбы пела,
як Днепар у гневе кіпела.
Тых сватоў, Малам засланных,
яшчэ ею больш зазванных,
лазняй змору палячыла,
пільна за помствай сачыла.
У драўлян Вольга пагасціла,
вельмі з помствай ей шанціла.
Натварыла Вольга ліха.
Гул пайшоў, што Малу фіга.
Страшна, жорстка, здольна дужа
адпомсціла за смерць мужа.
Адплаціла князю Малу,
выказала думку сталу.
У княгіні Вольгі сіла.
Птушак да сябе хіліла
і запальвая кудзелю
з птушкай разам , воля гневу,
выбухі ўгару пажарам
і канец драўлян з іх марам.
Іскарасцень у пажары,
як і тыя думкі-мары.
Шалёныя ўсё пакуты,
у ланцугі смерды закуты.
Бесслаўны князя Мала час,
у порубе няўдачна згас.
Гісторыя знікае часам
Успамін пра гэта рэдка,
як жылі мужы, кабеткі.
Урачыста сплылі звесткі,
як знікаюць у лузе кветкі.
Прыпяць час не захавала,
нястрымна, хаця шаптала
для гісторыі чароту
пра жыцця лёс і гароту.
Забыў чарот іх запісаць,
цяпер нам аб тым гараваць.
Зніклі брыдкіх хваляў шэпты.
Саматужней пісьма зместы.
Шмат таму тут белых плям,
занадта вынікаў няўцям
гісторыку пра драўлян тых
неверагодных і ліхіх,
беларусоў-лесавікоў
у летапісах не знайшоў.
Звестак мала,вельмі мала
і мінуўшчына заслала
уклад стагоддзяў тых абрусам,
быт і справы беларуса.
Па лясам ідзе гаворка.
Помсціць Вольга хвацкі жорстка,
каб род Мала зноў не ўзнік.
Дашчэнту знішчыць – высшы шык!
Город знік. Зніклі народы
з усялякая пароды.
З рэшты рэшт пра тое будзе,
як калісьці жылі людзі.
Гады хвалі весткі змылі,
проста пра Мала забылі.
Усё зняслі хвалі ракі.
Пра нас забудуць, дарагі.
Прыпяць, аднак, да нас цячэ,
час у спешцы шпарка ідзе.
Помста Вольгу суцяшала
у палон рабоў забрала:
дзяцей Дабрыню і Малушу,
завярнуўшы ў анучу,
у рабства з славы на пазор.
Побач нямы крочыў укор.
Паасобку ўсім ім слава,
але гісторыкам цікава
сапраўдная праўда тая,
што Феніксам узнікае.
Рэшткі адбітка абсцаса
заўжды -вось! - чакаюць часа.
Прыпяць рака сярод лясоў,
не павярнуць яе ізноў,
і да сяго часу цячэ,
з кветкамі дзетачкі ў руце
па берагам яе жывуць
і тых не ведаюць пакут.
Што Малуша і Дабрыня
пазналі пад небам сінім.
Не мірны іх дзіцячы сон,
забрала Вольга ў палон .
Відавачна і наяву
дзеці нарэшце ў Кіеву.
Прамком з боя тых сірот,
жыць ад княгініных шчадрот,
жыццём, спалоханых сірот,
каб не ўваскрэс іх болей род.
На гэта вайны нашэсце.
Рабы трэба ўсім нарэшце.
Кіеў
Палац Кіеўскі прыгожы,
не Іскарасцень з бярозы,
прывабны звонку малахіт,
рабы наўкол, праца кіпіць.
Мале, Дабрыне тут і жыць.
Цудоўны город, город кіт
мог праглынуць цябе адразу,
не кажучы пра абразу.
Знутры блішчыць і зіхаціць,
што вочы хочацца закрыць.
Калоны мурмуровыя,
свечкі гараць васковыя.
А фрэскі! Прыгажосць сама,
да гэтуль помняць недарма,
так аздобленныя златам
пышным,важным і багатым.
Падлога, нібы той дыван,
паветра з водарам румян.
На першы погляд, прама рай
і хочаш плач, хочаш спявай.
На справе доля батрака
тут для сіротак нелегка.
Душа балела Вольгі-маці,
каб жыццё дзецям захаваці,
вырашала, як умела.
Сэрца карніка трымцела.
Не давала спаць сумленне,
дзеці жылі ў спакушэнні.
Княжыч, сын Вольгі, Святаслаў
пра гульні толькі разважаў.
Малы дзеці,заўжды дзеці
ім цікава ўсё на свеце
Княжыч Святаслаў сталее,
маці любоў і надзея.
Ён разам з Малай падрастаў,,
воем праславутым стаў.
А Малуша прыгажэе,
ад яе здароўем вее.
Да вялікай прыгажосці
позірк ляціць, нібы ў госці
Карысці дзеля кіне зрок,
рабу зняважыць кожны мог.
Вольгі ключніца Малуша,
ну, як тая пабягуша,
трэба туды, трэба сюды,
хлеба, воўны тут склады.
Дабрыня вырас – сціплы вой,
любуецца сваёй сястрой.
Малушу княжыч пакахаў,
доўга ен не разважаў,
кахаў с ільна ,ці не вельмі.
Прага княжыча бязмерна.
Што з таго, што сын кахае?
Другі погляд маці мае.
Свидетельство о публикации №113102405294