Праспау

Кажуць людзі,што душа
Ой лятае ноччу...
Вось прыехаў адзін раз
Я  з  камандыроўкі.
Толькі трохі кімарнуў,
Як прачнуўся з крыку!
Дзе была мая душа?
Будуць   крыватолкі!      
Знаю толькі,што жыва
Ды што збілі з толку. 
Аж дрыжыць усё нутро
З гэткага перапалоху!
І  плыве  ў галаве,
Быццам выпіў шклянку,
Дый хадзіць я не магу…
Што рабіць мне зранку?
Пагляжу–як быццам ноч,
А на стрэлках-восем,
І крычыць дачушка мне:
"Мы ж праспалі,тату!"      
Анямеў  ад страху я,
Набіраю    нумар
І хачу сказаць-праспаў!
Раз ў жыцці на працу.
"Добрай раніцы!"- кажу
Я свайму  начальству,
А ў трубцы цішыня-
Мабыць хуліганства?               
Зноў жа,душачка і там
НЕяк  засмуцілася,
А калі ў сябе прыйшла,
Ціха адгукнулася:   
"З добрым вечарам цябе,
Дзе ты?Што страслося?
Мабыць шклянку выпіў ты
Ды у той  дарозе?!"
Тут вось,браткі,і мая
Душачка  прачнулася,          
Кінуў трубку ад стыда.
Раптам ўсё  вярнулася.
Ўсё на месца стала ўраз
Ад такіх нязвыклых фраз.               
Стаў я,людцы, ажываць,
Стаў і хату пазнаваць.
Доўга ж я смяяўся сам
Ад таго,што раз праспаў!


Рецензии