Зорачка

Ой маё ты сэрданька,чаго зажурылася,
І чаму да мілага сцежка  загубілася?
Зорачку  каханную, самую  яскравую,
Ты не бачыш,сэрданька,ад чаго няведаю.   

Мабыць тая зорачка ярка загарэлася,
Ад таго і полымя ветрам патушылася.
Не маўчы ты,сэрданька,падкажы ты міламу,
Дагарае зорачка - не збярог ён мілую.

Прыпеў:

Падары мне зорачку любую,яскравую,
Самую,  самую, самую  жаданую!
Падары мне зорачку, зорачку каханую,
Каб гарэла сэрданька ў ночку непраглядную.


Рецензии